07 марта 2018

"Шчаслівая Феміністка, Якая Не Ненавідзіць Мужчын". Так саму сябе прадстаўляе  пісьменніца Чымаманда Нгозі Адзічы з Нігерыі. I тым самым спрабуе змагацца з распаўсюджанымi негатыўнымi стэрэатыпамi наконт фемiнiзму. Да Мiжнароднага дня жанчын мы падрыхтавалi арыгiнальны пераклад на беларускую мову яе натхняючай кнiгi.

Што можна сказаць пра Нігерыю? Гэта афрыканская краіна, дзе мільёны людзей з іншым колерам скуры, шмат карысных выкапняў, але зусім небагатыя жыхары. Кажуць яшчэ, што там высокі ўзровень злачыннасці і жывапісная прырода. І вось прадстаўніца Нігерыі, прыгожая, адукаваная, захапляльная пісьменніца Чымаманда Нгозі Адзічы прадставіла сваю краіну ў новым ракурсе. Выказала асабісты погляд на праблему, якая ёсць не толькі у Афрыцы, але і ва ўсім свеце.

Chimamanda Ngozi Adichie 011Яна літаральна захапіла сваім вострым выступленнем з трыбуны TEDxEuston – «Нам усім трэба быць феміністкамі».
Калі вы хочаце лепш зразумець фемінізм і складанасці, з якімі жанчыны сутыкаюцца кожны дзень, – тады гэта выдатная па глыбіні, адкрытасці і актуальнасці прамова вядомай афрыканскай пісьменніцы адрасавана і вам!

Гендар – гэта пытанне і мужчын у тым ліку, а не толькі жанчын. Публіцыстыка Чымаманды Нгозі Адзічы натхніла нашу калежанку Марыю Бяльковіч і яна зрабiла пераклад прамовы пра фемінізм на беларускую мову. Дарэчы, зроблена гэта ўпершыню,  чым мы вельмі ганарымся.
І хочам падзяліцца выбарачным перакладам гэтага выступлення.
Таму што, сапраўды, нам усім трэба быць феміністамі/сткамі – гэта значыць, рабіць свой сацыяльна адказны выбар. Гэта датычыцца і жанчын, і мужчын. Нам усім важна мець свабоду быць сабой!

Пераклад прамовы «Нам усім трэба быць феміністкамі» Чымаманды Нгозі Адзічы на беларускую мову (пер. М. Бяльковіч) 

Арыгінальны тэкст і выступленне аўтаркі Чымаманды Нгозі Адзічы на англійскай мове

Chimamanda Ngozi Adichie: 'I decided to call myself a Happy Feminist'

We should all be feminists | Chimamanda Ngozi Adichie | TEDxEuston (2013)