03 апреля 2019

27 красавіка 2019 года Пасольства Швецыі ў Мінску разам з супольнасцю “Вікімедыя Беларусь” арганізуе майстар-клас па напісанні артыкулаў у Вікіпедыі пра выдатных жанчын, якія прадстаўляюць розныя сферы жыцця Беларусі. З дапамогай гэтай ініцыятывы мы хочам павялічыць колькасць жанчын, прадстаўленых у Вікіпедыі, і паспрыяць гендарнай роўнасці ў Інтэрнэце. 

wikigapВікіпедыя не толькі з’яўляецца найбуйнейшай сусветнай энцыклапедыяй, але і ўнікальным праектам: яна ствараецца самімі ж карыстальнікамі. Веды — гэта сіла, і Вікіпедыя здольная пашырыць наша ўяўленне пра свет. Аднак у Вікіпедыі, якая фактычна з’яўляецца люстэркам грамадства ў цэлым, існуе дысбаланс паміж прысутнасцю жанчын і мужчын — у Вікіпедыі больш артыкулаў пра мужчын, чым пра жанчын. Таксама існуе няроўнасць у гендарным складзе актыўных рэдактараў гэтага праекта.

Для таго каб пашырыць інфармацыю пра жанчын у Вікіпедыі, Пасольства Швецыі ў Мінску разам з супольнасцю “Вікімедыя Беларусь” узялі на сябе ініцыятыву правесці майстар-клас #WikiGap па напісанні артыкулаў пра жанчын у Вікіпедыі на беларускай мове. Падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца, як рэдагаваць ужо існыя артыкулы, а таксама паспрабуюць стварыць свае першыя артыкулы ў Вікіпедыі.

Гэта мерапрыемства - частка глабальнай кампаніі #WikiGap, якая была першапачаткова ініцыяваная “Вікімедыяй” Швецыі і Міністэрствам замежных спраў Швецыі. На сённяшні момант амаль 60 краін прынялі ўдзел у акцыі #WikiGap. Больш за 1 800 удзельнікаў сустракаліся на розных пляцоўках і змаглі адрэдагаваць больш за 13 000 артыкулаў пра выдатных жанчын у Вікіпедыі больш чым на 30 розных мовах. Разам мы хочам палепшыць прадстаўленасць жанчын у Інтэрнэце і дапамагчы зрабіць свет больш гендарна роўным.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у майстар-класе і зрабіць свой унёсак у Вікіпедыю. Неабходна з сабой мець кампутар і зарэгістравацца па спасылцы.

Колькасць месцаў абмежаваная!

Мерапрыемства адбудзецца 27 красавіка з 10.00 да 15.00
у Пасольстве Швецыі (1-ы паверх)
па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная,15